Беларуская Служба

Студэнты БДУ патрабуюць ад універсітэта публічна выступіць у абарону студэнтаў

13.07.2021 14:28
Стымулам стала справа Кацярыны Віннікавай.
Кацярына Віннікава выступае на ўручэнні дыпломуTK https://t.me/law_verum/912

2 ліпеня выпускніцу БДУ Кацярыну Віннікаву асудзілі на 15 сутак арышту за тое, што дзяўчына падчас уручэння дыплома выказала падзяку палітзняволенаму адвакату Максіму Знаку і звольненай выкладчыцы БДУ Алене Лаеўскай.

Выпускніцу юрфаку БДУ Віньнікаву абвінавацілі паводле артыкула 24.23 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), нібыта за пікетаваньне шляхам выказвання грамадзка-палітычных поглядаў на выпускным вечары.

Адміністрацыя ўніверсітэта ніяк не абараніла дзяўчыну і таму студэнты стварылі петыцыю  з заклікам да БДУ публічна выступіць у абарону правоў студэнтаў і Кацярыны,- паведамляе ТК МотолькоПомоги 

Аўтары петыцыі адзначаюць, што бяздзейнасць з'яўляецца ўжо ўстоянай практыкай адміністрацыі БДУ: 7 студэнтаў прызнаныя палітвязнямі, 19 студэнтаў адлічаны па палітычных матывах і зафіксавана 168 фактаў пагроз з боку адміністрацыі.

Дзеянні універсітэта зʼяўляюцца прамым парушэннем артыкула 20 Кодэкса аб адукацыі, дзе сказана, што ў абавязкі ўстаноў адукацыі ўваходзіць «стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу».

Больш за тое, п. 27 главы 6 Статута БДУ абвяшчае, што сябрам калектыву універсітэта прадастаўляецца права «на бяспечныя ўмовы працы і вучобы ў адпаведнасці з дзеючымі дзяржаўнымі нормамі і патрабаваннямі».

яс